close
Перайсці да зместу

Windows 8

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Windows 8
Выява лагатыпа
Акно персаналізаціі ў Windows 8
Акно персаналізаціі ў Windows 8
Распрацоўшчык Microsoft
Сямейства АС Windows NT
Заснавана на Windows 7
Першы выпуск 26 кастрычніка 2012 года
Апошняя версія 6.2.9200 з выпраўленнямі 12 студзеня 2016 года
Падтрымлівае мовы Мнагамоўная
Падтрымлівае платформы x86, x86-64, АRM
Тып ядра гібрыднае
Інтэрфейс Windows API[d], Windows Runtime[d], .NET Framework, Windows Forms[d], Windows Presentation Foundation[d], DirectX, Media Foundation[d] і Metro[d]
Ліцэнзія EULA
Стан не абнаўляецца
Вэб-сайт windows.microsoft.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Windows 8 - аперацыйная сістэма сямейства Windows NT, выпушчаная кампаніяй Microsoft 26 кастрычніка 2012 года.

Новаўвядзенні

[правіць | правіць зыходнік]

Знешні выгляд

[правіць | правіць зыходнік]

У адрозненне ад свайго папярэдніка Windows 8 адтрымал новы дызайн з назвай Metro UI. Было перароблена меню "Пуск". Замест яго сістэма мела стартавы экран на ўвесь экран з размешчанымі на ім пліткамі. Выклікаецца ён праз "Актыўны вугал". Пліткі можна перамяшчаць, групаваць, мяняць назву, пераймяноўваць групы.

Галоўныя змяненні

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ўпершыню з'явіўся магазін праграм Microsoft Store.
  • Прыбрана магчымасць стварыць "Партфель", але функцыя яго адкрыцця засталася.
  • З'явіўся экран блакіроўкі.
  • Быў перароблены дыспетчар задач.
  • З'явілася магчымасць змяніць раскладку з дапамогай спалучэнняў клавіш Windows + Прабел, або Shift + Alt.
  • Быў удасканалены пошук.
  • З'явіліся новыя магчымасці аўтэнтыфікацыі: чатырохзначны PIN код, графічны пароль і другія.
  • Internet Explorer 10.
  • Абноўлены праваднік.
  • Больш быў інтэграваны рахунак Microsoft[1].
  • Новая бакавая панэль Charms[2].
  • Былі палепшаны сямейныя функцыі Windows[3].
  • Абноўлены "Параметры" у стылі Metro UI.
  • З'явіліся новыя функцыі аднаўлення сістэмы: Refresh Your PC (скід налад і знішчэнне класічных праграм) і Reset Your PC (поўны скід сістэмы).

Наступная версія аперацыйнай сістэмы Windows Windows 8.1 была выпушчана 17 кастрычніка 2013 года[4]. Яна стала працяжнікам ідэй інтэрфейсу Metro UI.

Заканчэнне падтрымкі

[правіць | правіць зыходнік]

Падтрымка Windows 8 акрамя Windows Embedded 8 Standard скончылася 12 студзеня 2016 года[5]. Пасля гэтага доля выкарыстоўвання гэтай сістэмы паступова працягнула зніжацца [6]. Асноўная падтрымка Windows Embedded 8 Standard скончылася у 2018 годзе 10 ліпеня. Пашыраная падтрымка спынена 11 ліпеня 2023 года. Microsoft Store перастаў працаваць у ліпні 2019 года[7].

Паглядзець таксама

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Windows 8 для начинающих (руск.). remontka.pro (26 сакавіка 2022). Праверана 16 сакавіка 2026.
  2. Общие сведения о Windows 8 | Блог «Одна минута разработчика» (руск.). learn.microsoft.com (17 ліпеня 2013). Праверана 16 сакавіка 2026.
  3. Microsoft family features(англ.) // Wikipedia. — 2025-11-20.
  4. Windows 8 (руск.). Windows вики. Праверана 15 сакавіка 2026.
  5. TimDavenport. Окончание поддержки Windows 8 и приложения Microsoft 365 - Microsoft 365 Apps (руск.). learn.microsoft.com. Праверана 15 сакавіка 2026.
  6. Desktop Windows Version Market Share Worldwide: Aug 2012 - Feb 2026 (англ.).
  7. Windows 8 end of life - Microsoft Q&A (англ.). learn.microsoft.com. Праверана 17 сакавіка 2026.